Аудио 18 февраля, 2010 в 20:26,by Максим NightCatt
Гэтую песьню я напісаў яшчэ год таму. Плянавалася, што ў 2009 годзе выйдзе складанка, прысьвечаная Кастусю Каліноўскаму. Магчыма, дыск усё ж такі пабачыць сьвет у 2010 годзе. Плянуецца удзел многіх вядомых беларускіх выканаўцаў. Паколькі мой твор ужо стаў дасяжным для спамоўкі ў Сеціве, будзе разумным прэзэнтаваць яго на афіцыйным сайце. Адразу хачу зазначыць, што трэк мікстэйпавы. Ідэю для тэксту мне падказаў вялікі Уладзімір Караткевіч, таму што гэтая песьня напісаная па матывах яго раману “Каласы пад сярпом тваім”. Першы куплет — ліст Алеся Загорскага да Кастуся Каліноўскага, у другім куплеце ўжо Кастусь піша Алесю, трэці куплет — мая зваротка.
Vinsent - Слава героям
Скачать (5 Mb)