Здесь можно почитать очень смешной обмен выпадами между Кроу (ЧпБ) и Винсентом.
Лідэр праекту «Чырвоным па белым» Кроў выказаў сумнеў у тым, што яго калега Вінсэнт — сапраўдны, тру-рэпэр. «Яго творчасьць — гэта ж амаль калька з зоркі расейскага рэпу Асаі з Krec. Навошта тады гнуць пальцы? Можа менавіта таму ў беларускім асяродзьдзі рэпэраў Вінсэнта ня надта паважаюць?!» Вінсэнт у адказ: «Я ніколі не прытрымліваўся так званых гіп-гоп законаў: шырокія нагавіцы, рэпэрскі слэнг і г.д. Увогуле, звычайна раблю так, як мне падабаецца, а ня так як камусьці трэба ці прынята традыцыяй».