Земан выпусціў чарговы альбом, запісаны выключна на роднай мове! Толькі за гэта яму вялікая павага.
Тыя хто памятае, што хіп хоп калісьці аб'ядноўваў людзей, тыя, хто лічыць, што песні пра дабро і дружбу цікавей фантазій нявіннікаў наконт чужых мам і, нарэшце тыя, хто любіць стары добры (барадаты) рэп, абавязаны гэта паслухаць. Гэты альбом далёкі ад «Грай» Ляпіса Трубяцкога, але мне было прыемней слухаць яго чым альбом, напрыклад, Лявона Вольскага.
Але заўсёды ёсць гэта ... але. Праслухаўшы пласцінку, злавіў сябе на думцы, што да поўнай карціны чагосьці не хапае, як-быццам ты збіраў пазл, мама паклікала цябе паесці, а пакуль ты вярнуўся котка раскідала элементы па ўсёй кватэры, некаторыя незваротна. Але ў чым канкрэтна справа, я так і не зразумеў.
У агульным і цэлым вельмі дыхтоўны прадукт, музыка, тэксты, атмасфера на вышыні, строга слухаць. А Ягору да наступнай пласцінцы знайсці зніклыя пазлы і прыструніць котку.
Скачать (123 Mb)