Самы шматабяцальны беларускі рэпер распавёў пра асаблівасці будучага альбома і паставіў дыягназ айчыннай рэп-плыні.
Пра «жывы» склад і новы альбом. Пра беларускі рэп. І пра Патліса. Дима, ты бы хоть придумывал чего-нибудь нового для интервью, а то какие-то они одинаковые. Читать.
Еўрарадыё: Што цікавага зараз адбываецца ў беларускай рэп-плыні? Ці рухаецца яна ў нейкі бок?
Vinsent: Я лічу, што гэта мёртвы кірунак зараз, ён амаль што не развіваецца чамусьці. Няма сур’ёзных артыстаў. Увогуле я ўсё гэта магу назваць дзіцячым садком. Я лічу, што стан кепскі, блізкі да клінічнай смерці. Але ёсць светлыя плямы, асабліва рэлізы беларускамоўных выканаўцаў. Нешта з’яўляецца, але вельмі мала. Хацелася б больш, канешне, і больш канцэртаў. І хочацца, каб гэтая плыня развіртуальвалася, бо яна ў асноўным у інтэрнэце. Хочацца, каб яна выходзіла да людзей, а яны сядзяць там паміж сабою: “Зацані мой фул, оё-оё”, — міжсабойчыкі ладзяць і ўсё. Там за інтэрнэтам таксама людзі! У сэнсе, яны толькі там і ёсць — за віртуальным сецівам гэтым. Трэба вылазіць і ісці да людзей. Трэба граць канцэрты. Трэба мець кантакт з публікай. Лічаныя адзінкі ў рэп-плыні могуць сказаць, што ў іх ёсць нармальныя канцэрты, што ў іх ёсць публіка. Жанр, канешне, у глыбокім застоі.