Статьи 27 ноября, 2012 в 1:46,by Алекс Бродский

Написать о Gleboki Smak мы должны были ещё в феврале после Street Awards, когда он стал победителем во фристайле. Многим Глеб запомнился исполнением на белорусском, а так же финалу с Эмио Афишл, где Смак остро сравнил того с Крип-а-Крипом, чем во многом и покорил судей. Это интервью планировалось опубликовать перед Фристайл Капом, но Gleboki Smak заболел и не смог принять участие в баттле. Поэтому и решили никуда не торопиться. Мова, Винсент, Профи Профф, отечественный «бэкграунд» — всё это в воскресших разговорах. Осторожно, белорусский язык.

Расскажи немного о себе. На страницах Rap.by тебя знают только в связи с победой во фристайле на Street Awards, а в сети не удалось найти маломальское количество треков, по которым можно сделать какой-то вывод. Глеб, кто ты по жизни?
Вучыўся у ЕГУ, зараз прадпрымальнік, маю невялікі бізнэс. Жыву ў Берасьці.

Как обстоят дела с творчеством?
Літаральна праз два тыдні мусіць выйсці першы афіцыйны сінгл. Я доўга працаваў над ім. Вось пачну старт з гэтага. На дадзены момант у сеціве ёсць толькі два мае фіты з палякамі ды беларусамі.

Как так вышло, что фристайлер из тебя неплохой, а вот записей прежде не было?
Адчуваў унутрана, што не гатовы. Не хацелася выкладаць у сеціва сырызну. Я нават і не думаў аб кар'еры ў гэтай індустрыі. Таму чытаў, пісаў для сябе, у стол, так бы мовіць. Зараз вырашыў, што можна пачынаць паказваць пэўныя рэчы. У дадатак не мог адшукаць студыю, якая б мне была да спадобы. Тая ж гісторыя з гукарэжысёрам, бітмэйкерам і.г.д. Шмат разнастайных чыннікаў адразу паўплывалі на тое, што зацягнуліся рэлізы ад мяне. Спадзяюся, што ўсё цяпер змянілася.

Ты употребил слово «индустрия». Рассматриваешь реп как способ заработать?
Я б хацеў займацца рэпам прафесійна. То бок, прыходзіць кожны дзень на студыю, працаваць там, разумееш? Для гэтага патрэбны грошы. На тую ж музыку, мастэрынг, студыю… Не з-за таго, што я там хачу нейкай мегазоркай стаць. Такіх жаданняў не ўзнікала пакуль што. Проста хочацца займацца штодзённа, з панядзелка да пятніцы, тым, што падабаецца больш за ўсё.

Прямо сейчас ты слушаешь песню Саши WooWoo. Работаешь с Томом и Треем? Кто помогает в реализации грядущего сингла?
Так, працую з Томам. Бывае Трэй штосьці падказвае. Наогул, гэта ўсё наша вялікая суполка, тусоўка, калі хочаце. Для мяне поспех і Аляксандры, і Паўла, і Арцёма ўспрымаецца як уласны. Я знаходжуся ў пэўным закаваленні насалоды ад таго, што робяць мае сябры з Маладзечна. Спадзяюся і ўпэўнены, што яны прыемна здівяць усіх, хто цікавіцца іх творчасцю.

Давай о чём-нибудь менее веселом. В стране белорусскоязычный реп почти не слушают. У тебя есть мнение на этот счёт?
Вядома, ёсць. Агульная праблема такога дэфіцыту — малая колькасць носьбітаў мовы. Яшчэ адна з праблемаў — завялікая палітызаванасць шматлікіх беларускамоўных МС.

По поводу многочисленности я бы поспорил. Пананеба, Вожык. Кого забыли?
Магчыма слова “шматлікія” недарэчна ўпісалася, але мы з Вожыкам рэпераў 20 налічылі па-мойму. Але ж з'яўляецца новы МС, пачынае пісаць аб набалелым (культурныя пытанні, палітычныя аспекты). Мала таго, што гэтая ніша ўжо запоўненая, так часта робіцца гэта не зусім якасна, не атрымлівае пэўнага рэзанансу ў грамадстве. Вось пасля пары трэкаў імпэт у такіх рэпераў знікае. Варта дадаць, што тыя, хто робіць рэп па-беларуску, не заўсёды размаўляюць на мове стала, ў паўсядзённым жыцці. А гэта вельмі важна і часта вырашае, якім будзе вынік.

Совсем не хочется трогать политику, но гугл подсказывает, что ты выступал на одной сцене с Винсентом, который у нас прямо является олицетворением молодой и перспективной Беларуси. Каким было ваше сотрудничество? Какое он оставил впечатление о себе?
Самае лепшае. Безумоўна, у Вінсэнта своеасаблівы творчы шлях і наўрад ці яго можна назваць рэперам у класічным разуменні гэтага слова. Але, Vinsent — гэта безумоўна частка хіп-хап культуры. Самае важнае, што такіх прафесіяналаў як ён, я сустракаю рэдка. Ведаю яго яшчэ ад таго часу, калі ён выкладаў у сеціва свае першыя трэкі, калі аб існаванні такога выканаўцы здагадваліся толькі адзінкі. Цяпер усё па-іншаму. Зміцер ставіцца да творчасці грунтоўна і мяне гэта падкупае. Vinsent — мой блізкі сябр, у нас шмат агульнага, таму мне было двойчы прыемна выступаць з ім на адной сцэне. Магу сказаць нават больш: выступаць на гэтым сольным канцэрце, першы раз, на адной сцэне з ім — вялікі гонар для мяне.

Сам Дмитрий открещивается яростно от хип-хоп движения. Смущает, что новых песен мы не слышим, а его деятельность больше является пропагандой, чем просто творчеством.
Прапаганда? А як наконт палітычнага рэпа ад Onyx, KRS-One, 2pac, Public Enemy? Яны таксама займаліся прапагандай? Здагадваюся, што Зміцер не хоча сябе атаесамляць з рускамоўнай часткай беларускага рэп-руху, а не хіп-хапу наогул. Так, апошнія месяцы Vinsent не выпускаў новыя трэкі, аднак, маю пару слоў у ягоную абарону! Ён паралельна здымаўся ў Курэйчыка для першага беларускага серыялу пра моладзь. Таксама зняўся ў галоўнай ролі бюджэтнага фільма «Viva Belarus», які, дарэчы, паказвалі ў каннах. А калі ўзгадаць, што ён працягвае вучобу ва універсітэце, кар'еру акцёра і адначасова з'яўляецца вядучым праграмы на «Радыё Свабода», тады можна падлічыць, колькі ў яго часу застаецца на музыку. На маё меркаванне, нягледзячы на невялікі творчы перапынак, гэта поспех, бо хто наогул з нашых айчынных рэпераў можа пахваліцца падобнымі дасягненнямі?

Попахивает некоторым снобизмом, не находишь? Ну да ладно. Не о Винсенте сегодня речь. Не боишься, что в связи с началом активной творческой деятельности тебе тоже грозит навязывание какого-либо политического статуса?
Сваіх поглядаў я не хаваю. У мяне актыўная грамадзянская пазіцыя, за якую я адказваю сваёй свабодай. Я вучыўся на палітолага, таму заангажаванасць ёсць неад'емнай часткай маёй адукацыі. Што датычыцца творчасці... Я не маю жадання займаць публічна пэўны бок. Хай гэтым займаюцца палітыкі. У мяне ёсць сваё меркаванне і творчасць, якую, спадзяюся, будуць расцэньваць як творчасць, а не агітацыю за штосьці ці кагосьці.

И всё-таки образование в ЕГУ, творчество на мове, тот же Винсент. Определенная каста слушателей у тебя уже в кармане. Расскажи о сингле, что он будет из себя представлять? Это разминка перед большой работой? Альбомы/клипы/Минск-арена?
Не хачу шмат апавядаць аб тым, чаго вы яшчэ не чулі. Перафразую вядомую прымаўку: «лепей адзін раз пачуць, чым 100 разоў прачытаць». Планаў не будую, але альбом запісаць хачу. За апошнія 5 год я наўрад ці аддаваў больш чамусьці, чым рэпу, музыцы, хіп-хап культуры. Спадзяюся, высілкі будуць не дарэмнымі.

Мы узнаем имена исполнителей, с которыми ты планируешь сотрудничество?
Жыццё пакажа. Хацелася б фіт з Эмінэмам, але ён пакуль не адказвае на мае тэлефанаванні :)

Скажи, как ты научился фристайлить? Предполагал о победе на Эвордзах?
Шчыра кажучы не. Мне гэта было цікава. Я канешне ж хацеў гэтага, што тут казаць... З фрыстайлам я пазнаёміўся незвычайна. Наогул рэп не любіў. На першым курсе жыў у інтэрнаце студэнцкім, разам з аднагрупнікамі па пакоі. Адзін з іх слухаў увесь час амерыканскіх выканаўцаў: 2pac, Notorious B.I.G, Jay Z і.г.д. Я сыходзіў да знаёмых у іншы пакой, а яны слухалі тое ж самае, толькі рускіх МС. З цягам часу і мне стала падабацца такая музыка. А пазней наогул жыў на кватэры з сябрам, які ўвесь час чытаў рэп, часцяком фрыстайліў. Аднойчы ён дзеля жарту папрасіў мяне напісаць што-небудзь, зачытаць з ім. Ну, я і паспрабаваў.

Кажется, что всё сложилось удачно. На днях знакомый спрашивал, умеет ли кроме Трэя кто-нибудь фристайлить (разговор состоялся до Фристайл Капа). Кто, по-твоему, победит в грядущей битве на Freestyle Cup?
Шмат моцных персонаў. Усялякае бывае. Фрыстайл — гэта больш спорт. Калі ў рэпе, як кажуць, талент не прап'еш, так у фрыстайле форму губляеш імгненна. Пару дзён не трэніраваўся і адчуваеш, што ўжо не дацягваеш, штосьці не атрымліваецца.

Какую музыку ты слушаешь?
Розную. Рэп, метал, рэггі, дэнсхол, джаз фьюжн, дабстэп, соул, фанк, пост-панк, трып-хоп, індзі-рок. Прыкладна так. наогул усё слухаю. не хачу сябе абмяжоўваць. Iндзі-поп таксама нічога так.

Белорусский реп?
Бывае, але не часта. У асноўным трэкі. На альбомы не стае часу. Сачу за асноўнымі персанажамі, бывае новыя твары цікавяць. Здараецца, «новыя» выканаўцы робяць штосьці такое, ад чаго ўзнікаюць думкі «дзесьці я ўжо гэта чуў» і адразу выключаю. На плэеры вяселі M.I.N.S.K і ALLTYPES, трэк «Наблюдают» вельмі спадабаўся. Keep in mind – «Недоступны» да дзірак заслухаў. Prophy Proff — рэкардсмен у гэтым плане. ягоная творчасць вельмі ўражвае. Ну, і Муза Скат канешне. Мураўя калісьці пару трэкаў закідваў. З пары тысячаў кампазіцый розных замежных выканаўцаў беларускі рэп звычайна займае 5-6 трэкаў.

Какие проблемы в нашей музыке ты видишь прямо сейчас?
Якая эканоміка, такая і музычная індустрыя. У нас рынку няма. Шоў-бізнэс адсутнічае наогул, калі не ўлічваць вычварэнцкія праекты нашых «прыгрэтых» сілебрыці. Гэта дрэнна. З іншага боку, андэграунд развіваецца актыўна, шмат таленавітых асобаў — гэта другі бок медалю становішча ў якім мы апынуліся. Такі стан рэчаў спрыяе таму, што людзі робяць музыку часцей не з-за грошай, а дзеля самавыражэння. А самавыражэнне — гэта і ёсць творчасць. Хочацца думаць больш аптымістычна ў гэтым накірунку.
Калі казаць пра рэп, вельмі хвалюе тое, што мы не можам выйсці на нацыянальны ўзровень. Ёсць народная музыка, папса, рок, а рэп не ўспрымаецца ў публічнай сферы як частка ўсяго гэтага. Наогул, культура павінна быць нацыянальнай. Гэта яшчэ адна праблема. Не засталося нам у спадчыну рускамоўных паэтаў, пісьменнікаў. У памяці народа засталіся такія творцы як Быкаў, Караткевіч, Мележ, Купала. У музыцы тое ж самае. Большая частка нашых рускамоўных артыстаў рана ці позна разумеюць, што яны знаходзяцца на адным полі з рускімі выканаўцамі, таму з'яджаюць у Маскву. Background вырашае.

Назови три самых ярких белорусских артиста или группы.
Я не магу так вось проста вызначыць. Можна я не буду на гэтае пытанне адказваць?

Легко. Однако, раз у нас интервью репера порталу для реперов, на вопрос: кто лучший в белорусском хип-хопе, ответить придется.
Prophy Proof, без варыянтаў. Я б сказаў Tom Nave & Tray P, але ім яшчэ над альбомам працаваць хай не развашэчваюцца). Канешне ёсць Муравей там, Макс Корж, але як вызначаецца лепшы? Для кожнага адказы будуць рознымі, і мой пункт гледжання суб'ектыўны. Для мяне гэта – Профессор Мастак.

P.S. Бродский напоминает, что перепечатка материала без активной ссылки на сайт запрещена. Убогих пабликов вконтакте касается в том числе.