ТГ: А чаму ты паказваеш толькі адзін трэк. Калі альбом, калі кліп, калі сольны канцэрт?
— Трэк не адзін, але гэта тое, што гатова на дадзены момант. Я б мог выдаць ужо два альбомы, але ў наяўнасьці тое, што бездакорна зроблена, за што мне ня будзе сорамна. Наконт далейшых плянаў я не магу сказаць нічога.
Кліп, альбом? Каб зрабіць усё на ўзроўні трэба ня толькі прыкласьці высілкі, але і ўкласьці фінансы! Альбом — гэта грошы, час. Кліп? Нармалёвы кліп будзе каштаваць як альбом, зноў пытаньне, дзе кэш узяць? Ну, не зарабляю я пакуль такіх грошай, каб 5—6 тысячаў $ на кліп выдаткаваць. Як толькі зараблю, адразу будзе кліп. Тое ж самае і наконт музыкі. Пакуль што ўсё залежыць ад грошай і толькі ад грошай, на жаль… на жаль… Таму і пэрспэктывы невялікія для ўсяго гэтага. Ды і баюся, што ў пэўны момант рука не захоча пісаць, баюся, што ў пэўны момант скажу сабе «хопіць», «надакучыла». На мэце — процьма праектаў, але абяцаць штосьці баюся яшчэ больш, бо гэта адказнасьць. Я разумею, што гіп-гоп для мяне не «функцыя сацыялізацыі». Я б гэтаму жыцьцё прысьвяціў. Гэта ўжо частка мяне, а далей паглядзім.
Тут у нас недавно кричали, что для движения нужно и бесплатно поработать. Вот вам кандидат, стучите ему биты, бесплатно записывайте на своих студиях, клипы снимайте. Продвигайте, сами вызвались.
Полный текст интервью можно найти по ссылке. Напомню, что Gleboki Smak появлялся в наших «Разговорах», а так же стал автором одного из самых заметных синглов прошлого года по версии Rap.by.